Пуцін ліквідаваў РІА "Новости" і "Голос России"
Расійскі прэзідэнт выдаў указ аб маштабнай рэарганізацыі дзяржаўных СМІ.
Між іншым, ліквідуецца "Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі РІА "Новости" і радыёвяшчальная кампанія "Голос России". Паводле ўказу, будзе створанае федэральнае ўнітарнае прадпрыемства "Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия Сегодня". Яму пераходзіць маёмасць і правы на ліквідаваныя структуры. Гэтае рашэнне тлумачаць неабходнасцю эканоміі і больш эфектыўнай працы дзяржаўных СМІ.
Кіраўніком "России Сегодня" стане Дзмітрый Кісялёў, вядомы расійскі прапагандыст.
Фота — ria.ru