Пуцін просіць Мінфін Расіі аператыўна перавесці Беларусі 500 млн долараў

Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін падпісаў пастанову аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў. На пасяджэнні прэзідуюма расійскага ўрада ён папрасіў Мінфін аператыўна яе выканаць г. зн. перавесці грошы ў Беларусь, інфармуе "Інтэрфакс". Нагадаем, летась Беларусь атрымала 1 млрд долараў расійскага стабілізацыйнага крэдыту. Яшчэ 1 млрд долараў Беларусь мусіць атрымаць сёлета.