Пуцін прыедзе ў Брэст на паседжанне Саўміна саюзнай дзяржавы
Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін 16 сакавіка наведае з працоўным візітам Беларусь. Як адзначае "Інтэрфакс", у Брэсце Пуцін прыме ўдзел у чарговым паседжанні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. З расійскага боку ў паседжанні прымуць удзел першы намеснік віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў, віцэ-прэм'еры Аляксей Кудрын і Ігар Сечын, міністр юстыцыі Аляксандр Канавалаў, міністр эканамічнага развіцця Эльвіра Набіуліна, міністр сельскай гаспадаркі Алена Скрыннік, кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі Андрэй Бельянінаў, прадстаўнікі іншых расійскіх міністэрстваў і ведамстваў.
За 2009 год удзельная вага Беларусі ў замежнагандлёвым абарачэнні Расіі вырасла да 5%, а доля Расіі ў замежнагандлёвым абарачэнні Беларусі cклала 47%. Расія закупляе 99,9% усяго аб'ёму беларускага экспарту мяса і мясных прадуктаў, 86% малака і малочнай прадукцыі, 91% металаапрацоўчых станкоў, 76% абутку, 70% мэблі, 85% дарожнай і будаўнічай тэхнікі, 45% трактароў, 75% халадзільнікаў, 98% тэлевізараў.