Pussycat Dolls цалкам змянілі склад

Стваральнік дзявочага гурта Pussycat Dolls Робін Анцін кардынальна абнавіў склад калектыву, які ён заснаваў у 1995 годзе.  Да 31-гадовай вакалісткі каманды Ніколь Шэрзінгер далучыліся Кэрынгтан Пэйн, Ванэса К'юры, Джэймі Лі Руіз і былая танцорка Гвэн Стэфані - Рына Накасонэ-Разалан.

Дэбют новага складу Pussycat Dolls адбыўся на прыватнай вечарынцы ў Лос-Анжэлесе 21 траўня. Наведвальнікі імпрэзы адзначылі цалкам добразычлівую рэакцыю ўсіх прысутных на выступ новых Pussycat Dolls.

Фота: celebritiesexy.blogspot.com