Пяць беларускіх баксёраў адолелі першы круг на чэмпіянаце свету ў Італіі

Пасля трох дзён 15-га чэмпіянату свету па боксе, які праходзіць у італьянскім Мілане, першы круг адолелі пяць з васьмі беларускіх баксёраў. Як паведамляе БЕЛТА, 3 верасня з перамогі пачаў турнірны шлях Магамед Нурудзінаў (69 кг), які ўзяў верх над Мікалаем Кодзіным з Фінляндыі — 15:7. На наступнай стадыі ён пазмагаецца 6 верасня з грузінам Кахаберам Жванія.

А вось Рамазан Магамедаў (да 91 кг) выйшаў у наступную стадыю без бою: яго супернік камерунец Энтані Боя так і не з'явіўся на рынгу. У другім крузе Рамазан Магамедаў сустрэнецца 6 верасня са славацкім баксёрам Сандра Дзірнфельдам.

Беларус Міхаіл Бернадскі (57 кг) 3 верасня выбыў з турніру, саступіўшы паляку Міхалу Худэцкаму — 5:12.

Нагадаем, што ў папярэднія два дні першы бар'ер пераадолелі тры беларускія спартоўы. Цяпер Вазген Сафар'янц (60 кг) сустрэнецца 4 верасня з украінцам Дзмітрыем Булянковым. Мікалая Весялова (75 кг) 5 верасня чакае паядынак з Хайме Картэсам з Эквадора. А віцэ-чэмпіён афінскай Алімпіяды-2004 Віктар Зуеў (звыш 91 кг) у другім крузе будзе супернічаць з харватам Марка Тамашовічам (7 верасня).

Яшчэ два беларускія спартоўцы стартуюць 4 верасня. Бата-Мунка Ванкееў (51 кг) пачне змаганне адразу з другога раўнда, дзе яго апанентам будзе Роні Беблік з Нямеччыны. А сапернікам Сяргея Карнеева (81 кг) стане харват Хрвое Шэп.