Пяць патэнцыйных кандыдатаў сабралі больш за сто тысяч подпісаў

Пятым "статысячнікам" сярод прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта стаў эканаміст Віктар Цярэшчанка. Як паведаміў сам палітык агенцтву БелаПАН, яго ініцыятыўная група сабрала ўжо амаль 104 тысячы подпісаў.
Нагадаем, што больш за сто тысяч подпісаў таксама сабралі ініцыятыўныя групы дзейснага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка, лідара кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэя Саннікава.

Агулам подпісы збіраюць 14 ініцыятыўных груп. Збор подпісаў завершыцца 29 кастрычніка.