Пяцікласнік узломваў урадавыя сайты, працуючы на Anonymous
У канадскім Манрэалі 12-гадовы школьнік прызнаў сябе вінаватым ва ўзломе сайтаў, якія належаць ураду і паліцыі.
Па словах хлопчыка, ён працаваў на сусветна вядомую арганізацыю хакераў Anonymous. За свае паслугі ён атрымоўваў бясплатныя відэагульні, перадае РБК.
На гэтым тыдні хлопчык паўстаў перад судом па справах непаўналетніх — яму выставілі абвінавачанні па трох эпізодах. Вядома, што школьнік здолеў паспяхова ўзламаць сайты паліцыі Манрэаля, Квебекскага інстытута аховы здароўя, а таксама ўрада Чылі. Па словах адваката, "хлопчык разглядаў узлом толькі як новую задачу, яго дзеянні не былі палітычна матываваныя".
Кібератакі, пра якія ідзе гаворка, адбыліся ўвесну 2012 года. Па ацэнках паліцыі, шкода ад дзеянняў хакера склала каля 60 тысяч долараў.
Фота — mk.ru