Пяцёра мужчын загінулі падчас рамонту кацельні пад Баранавічамі

Пяць супрацоўнікаў кацельні ў вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёну загінулі на месцы працы. Участковы міліцыянт паведаміў пра здарэнне вечарам 24 сакавіка.
Пяцёра мужчын рамантавалі адзін з катлоў. Камунгас ад каментароў адмаўляецца, кацельня працуе, а пракуратура праводзіць праверку.