П’яны беларускі кіроўца перавярнуўся на фуры ў Польшчы (фота)

У стане алкагольнага ап’янення ён не саўладаў з кіраваннем, фура перавярнулася і ўпала ў роў. З месца здарэння беларус уцёк.



Паліцыянты змаглі знайсці мужчыну толькі праз тры гадзіны, мокрага і бруднага. У яго крыві было выяўлена больш 2 праміле алкаголю.



Ноч беларус правёў у выцвярэзніку. За свае дзеянні яму давядзецца адказаць перад судом, паведамляе Падляшская паліцыя.