П’яны машыніст уявіў сябе тэрарыстам і "замініраваў" цягнік
Цягнік дызель Маладэчна-Крулёўшчызна затрымаўся больш чым на тры гадзіны з-за п’янага пасажыра 21 лістапада. Мужчына звярнуўся па ўнутранай сувязі да машыніста, назваў сябе тэрарыстам і паведаміў, што цягнік замініраваны.
На станцыі Вілейка з цягніка былі эвакуіраваныя 80 пасажыраў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар транспартнай міліцыі Аляксандр Марчанка.
Марчанка: "Выбуховае прыстасаванне не знайшлі. Затрымка ў руху цягніка - тры гадзіны 15 хвілінаў. Заведзеная крымінальная справа. Затрыманы 41-гадовы жыхар Вілейкі – машыніст маторна-вагоннага дэпо. Ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Патлумачыць свой учынак ён не можа".
Цяпер жартаўнік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.