П'яны мінчук абстраляў з пнеўматычнага пісталета маршрутку

У Мінску затрымалі п'янага мужчыну, які абстраляў з пнеўматычнага пісталета маршрутны аўтобус.
Ён праспаў свой прыпынак, пасля чаго стаў пагражаць кіроўцу пісталетам, выгнаў з салона ўсіх пасажыраў. Мужчына выйшаў і сам, але калі кіроўца зачыніў дзверы і паехаў, абстраляў маршрутку.

Міліцыянты затрымалі хулігана і завезлі яго ў вар'ятню. Распачатая крымінальная справа.

Інтэрфакс