П'яны мінчук напаў на таксіста і ганяў яго вакол аўтамабіля (відэа)
Здарэнне адбылося ў пятніцу, 18 красавіка, на скрыжаванні сталічных вуліц Маркса і Леніна.
Дырэктар службы таксі паведаміў сайту Onliner.by падрабязнасці інцыдэнту. Па яго словах, мінчук выклікаў таксі праз тэлефон. Кіроўца адразу заўважыў, што мужчына быў нецвярозы. Падчас паездкі ён стаў канфліктаваць з шафёрам, нападаць на яго. Таксіст проста спыніўся, пакінуў машыну сам і папрасіў пасажыра выйсці. Той паспрабаваў дагнаць кіроўцу. Яны бегалі вакол Lada Largus, пакуль нецвярозы мужчына не разбіў шкло. Пасля гэтага кіроўца выклікаў міліцыю.
Нарад АМАПа затрымаў хулігана. На яго склалі пратакол. У панядзелак мужчына звязаўся з кіроўцам па тэлефоне папрасіў ўрэгуляваць справу без суда. Ён паабяцаў аднавіць шкло за свой кошт.
Фота — onliner.by