П'яны мужчына "адпачываў" паміж рэйкамі — цягнік адрэзаў ступню
Здарэнне адбылося днямі на чыгунцы ў Баранавічах паміж станцыямі "Баранавічы-Палескія" і "Баранавічы-Цэнтральныя".
Машыніст грузавога цягніка пабачыў мужчыну, які ляжаў паміж рэйкамі, і экстрана затармазіў. Тым не менш, цягнік праехаў над чалавекам. Пацярпеламу, 32-гадоваму жыхару Баранавічаў, адрэзала правую ступню. Пазней ён расказаў праваахоўнікам, што не памятае, як апынуўся на чыгунцы — быў п'яны.
Як адзначае Intex-press, гэта трэці чалавек, які сёлета выжыў пасля "сустрэчы" з цягнікамі ў Баранавіцкім рэгіёне. 7 чалавек загінулі.
Фота — ria.ru