П’яны расіянін разбіў шыбу ў міліцэйскай гасцініцы ў Мінску

П’яны 28-гадовы грамадзянін Расіі разбіў шыбу ў гасцініцы МУС на вуліцы Гарадскі вал. Правапарушальнік быў затрыманы на месцы злачынства і пасля правядзення следчых дзеянняў адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.
Супраць яго цяпер распачата крымінальная справа за хуліганства. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту або пазбаўлення волі.

БелаПАН