П'яны студэнт страляў з пнеўматычнага пісталета па вокнах

У Мінску затрымалі 20-гадовага студэнта, жыхара Слуцка. Ён удзельнічаў у "маладзёжнай алкагольнай вечарынцы" ў здымнай кватэры на Каменнагорскай вуліцы. Забаўляльную праграму малады чалавек вырашыў працягнуць з дапамогай пнеўматычнага пісталета. Ён страляў па вокнах суседняга дома.

Пасля таго, як у міліцыю патэлефанаваў мінчук і распавёў пра прастрэленае акно, праваахоўнікі знайшлі кватэру ў доме насупраць, адкуль былі зробленыя стрэлы. Там затрымалі "стралка", у якога знайшлі пнеўматычны пісталет. У яго крыві аказалася 1,6 праміле алкаголю.

Прэс-служба мінскай міліцыі інфармуе, што ў адносінах студэнта аднаго з ВНУ распачалі крымінальную справу. Праводзіцца расследаванне.

Фота: Мінск-навіны