П’яных кіроўцаў пазбавяць не толькі машын, але і кватэр
За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане суды выпісваюць ад 800 тысяч да 35 мільёнаў штрафу. Машыну адразу забіраюць на штрафстаянку, каб прадаць для пагашэння штрафу, калі будзе праблема з разлікам. Каб спагнаць грошы, могуць адабраць кватэру За восем месяцаў дзяржава атрымала 12 мільярдаў рублёў штрафамі ад нецвярозых кіроўцаў. Як паведаміў Еўрарадыё начальнік Рэспубліканскай ДАІ Юры Літвін, сёлета аштрафавалі звыш 24 тысяч аматараў выпіць і сесці за руль. З кожнага ў сярэднім 500 тысяч.
Юры Літвін: “Усяго ад пачатку года мы затрымалі звыш 24 тысяч нецвярозых кіроўцаў”.
Паводле слоў генпракурора Рыгора Васілевіча, назбіраць столькі грошай атрымалася таму, што памер штрафу павялічылі да 1000 базавых велiчыняў. Але старшыня суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічаў Мікалай Кміта кажа, што затрыманых таксама стала больш!
Мікалай Кміта: “Рост пайшоў гэтых парушэнняў. За паўторнасць у нас летась было прыцягнута да адказнасці больш за тысячу чалавек. І вось гэты рост прымушае прымяняць адэкватную рэакцыю”.
Згодна са словамі старшыні суда Смаргоні і Смаргонскага раёна Людмілы Пятровай, штодня ў іх разглядаецца ад 2 да 10 спраў на нецвярозых кіроўцаў.
Людміла Пятрова: “Вельмі вырасла, дзесьці разы ў 3-4, колькасць такіх спраў. Я вам канкрэтна не магу назваць лічбу, але кожны дзень па 2, па 3, па 10 пратаколаў да нас прыходзіць — гэта адназначна”.
Шматмільённыя штрафы можна выпісваць толькі за паўторнае цягам года кіраванне ў нецвярозым стане.
Людміла Пятрова: “18/16 — такі артыкул ёсць Адміністрацыйнага кодэкса “за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення”. Цягне за сабой адміністратыўную адказнасць. Калі чалавек першы раз здзяйсняе такое правапарушэнне — ад 15 да 45 базавых велічынь (ад 525 да 1,2 мільёна рублёў). Калі цягам года аналагічнае парушэнне, наступае крымінальная адказнасць — ад 150 да 200 базавых велічынь (ад 5,2 да 7 мільёнаў рублёў)”.
У Баранавічах, паводле слоў старшыні суда, 100 базавых велічынь практычна не выпісвалі — мала!
Мікалай Кміта: “У апошні час у гэтых межах і вагалася — ад 200. Ужо 100 базавых велічынь практычна не прымянялі. Можна і тысячу даваць, але потым яго не выканаць (прысуд.— ЕРБ). На гэта таксама глядзім. А так у нас, у Баранавічах, ДАІ усе машыны як толькі затрымалі, дык адразу і на штрафстаянку”.
Паводле слоў суддзі Смаргонскага суда, калі чалавек выплаціць штраф не ў стане, судовыя выканаўцы для пачатку прадаюць машыну.
Людміла Пятрова: “Калі абвінавачаны не выплачвае штраф добраахвотна, у судовага выканаўцы ёсць усе падставы забіраць гэты транспартны сродак, рэалізоўваць для пагашэння штрафа”.
Калі і гэтай сумы не хопіць — прадаць могуць кватэру парушальніка.
Людміла Пятрова: “Даследуецца іншае маёмаснае становішча. Судовы выканаўца робіць запыты ў банкі аб наяўнасці сродкаў, аб іншай зарэгістраванай маёмасці. Гэта нерухомасць, нешта яшчэ. Складаюць акт — ёсць магчымасць ці няма, ці ёсць у яго маёмасць па месцы жыхарства”.
Усе сабраныя штрафы пералічваюцца ў раённы бюджэт. Вельмі неблагі прыбытак у крызісныя часы.
Фота: http://photo.bymedia.net/