П’яных раварыстаў будуць штрафаваць больш жорстка
Паводле новай рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу, беларусам больш нельга ездзіць на ровары нападпітку. Калі чалавек на ровары парушаць правілы дарожнага руху ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення, яго могуць аштрафаваць на 3 — 5 базавых велічынь (ад 105 да 175 тыс. рублёў). Такі ж штраф могуць выпісаць раварысту, які адмовіўся праходзіць медычны агляд. А калі праз п’янага раварыста на дарозе ўтварылася аварыйная сітуацыя, штраф складзе да 8 б.в. (280 тсы. рублёў)
Акрамя таго, да 3 базавых велічыняў (105 тыс. рублёў) павялічаны штраф за тое, што на ровары ў цёмны час сутак не ўключаныя або адсутнічаюць ліхтарыкі. Да 23 лютага 2010 года пакаранне за гэта парушэнне было больш сціплым — да 0,5 базавай велічыні (17,5 тыс. рублёў), піша “Народная газета”.