П'яныя мінчукі спрабавалі адбіць у міліцыі затрыманага сябра з марыхуанай
Здарэнне адбылося на станцыі метро "Пушкінская".
Міліцыянеры затрымалі там дваіх маладых людзей ва ўзросце 24 і 25 гадоў. Для разбіральніцтва іх завялі ў пакой міліцыі. Падчас агляду ў кішэні курткі аднаго з хлопцаў знайшлі "рэчыва расліннага паходжання", загорнутае ў 50-рублёвую купюру. Ён прызнаўся, што гэта — марыхуана.
У гэты час на дапамогу затрыманым прыйшлі іх нецвярозыя сябры, якія пачалі "штурм" пакоя міліцыі, спрабавалі ўчыніць бойку з праваахоўнікамі. Дваіх іх затрымалі. Адным з дэбашыраў аказаўся 33-гадовы мінчук, які раней неаднаразова трапляў за краты.
Дзеянням парушальнікаў будзе дадзеная прававая ацэнка, адзначае прэс-служба мінскай міліцыі.
Фота — Fotolia