П'яныя пінчукі спрабавалі скрасці фургон з марозівам

Кіроўца тэрмафургону "Mersedes" на некалькі хвілін пакінуў аўтамабіль з ключамі, устаўленымі ў замок запальвання. Гэтым і скарысталіся зламыснікі. Яны ўскочылі ў машыну і спрабавалі з’ехаць. Аднак не здолелі справіцца з грузавіком, праехалі некалькі метраў і спыніліся. Пры гэтым зламыснікі змудрыліся пашкодзіць тры легкавікі. Няўдалая "аперацыя" па крадзяжы грузавіка з марозівам доўжылася 10 хвілін. Небаракаў затрымалі мінакі і перадалі патрулю міліцыі. Як кажуць міліцыянты, згоншчыкі былі вельмі п’янымі і не маглі патлумачыць свой учынак.