П'яныя пінчукі спрабавалі скрасці фургон з марозівам

Двое нецвярозых жыхароў Пінскага раёну спрабавалі ўгнаць фургон з марозівам. Кіроўца тэрмафургону "Mersedes" на некалькі хвілін пакінуў аўтамабіль з ключамі, устаўленымі ў замок запальвання. Гэтым і скарысталіся зламыснікі.
Яны ўскочылі ў машыну і спрабавалі з’ехаць. Аднак не здолелі справіцца з грузавіком, праехалі некалькі метраў і спыніліся. Пры гэтым зламыснікі змудрыліся пашкодзіць тры легкавікі.

Няўдалая "аперацыя" па крадзяжы грузавіка з марозівам доўжылася 10 хвілін. Небаракаў затрымалі мінакі і перадалі патрулю міліцыі. Як кажуць міліцыянты, згоншчыкі былі вельмі п’янымі і не маглі патлумачыць свой учынак.