Рабаўнік пад выглядам інкасатара абрабаваў абменнік ў мінскім гіпермаркеце

З абменніка ў мінскім гіпермаркеце скралі 40 тысяч долараў, 8 тысяч еўра, 80 мільёнаў беларускіх рублёў і амаль 70 тысяч расійскай валюты, паведамляе “Інтэрфакс”.
Здарэнне адбылося ў пятніцу ўвечары ў краме “Прастор”.

Як распавёў Еўрарадыё адзін з ахоўнікаў гіпермаркета, злачынца з’явіўся ў абменніку незадоўга да прыезду інкасатараў. Ён быў у камуфляжнай форме і сам назваўся інкасатарам. Пасля гэтага рабаўнік ужыў электрашокер, ударыў касіра і знік з грашыма.

Цяпер па гэтым факце распачата крымінальная справа. Міліцыя шукае злачынцу.