Рабаўнікі банкаў скарысталіся пратэстамі настаўнікаў у Бразіліі

У цэнтры Рыа-дэ-Жанэйра на марш выйшлі больш за 10 тысяч чалавек, інфармуе ВВС. З надыходам цемры некаторыя дэманстранты пачалі кідаць бутэлькі з запальнай сумессю ў грамадскія будынкі. Паліцыя ў адказ ужыла слезацечны газ.



Акцыя пратэсту ў Сан-Паўлу таксама скончылася сутычкамі з паліцыяй. Мноства банкаў, што ўжо больш за два тыдні не працуюць праз страйк, былі разрабаваныя людзьмі, якія хавалі твары пад каптурамі.



Фота — ctv.by