Рада Бяспекі ААН санкцыянавала ваеннае ўмяшальніцтва ў Лівію
Над краінай будзе створаная беспалётная зона. Рахункі лівійскага Цэнтрабанка і нафтавай кампаніі будуць замарожаныя.
Раніцай 18 сакавіка Рада бяспекі ААН ухваліла праект новай рэзалюцыі па Лівіі. Дзесяць з 15 членаў Рады падтрымалі дакумент: у іх ліку ЗША, Брытанія, Францыя, арабскія і афрыканскія краіны. Расія, Кітай, Германія, Індыя і Бразілія пры галасаванні ўстрымаліся.
Паводле рашэння ААН, сусветная супольнасць павінная пачаць у Лівіі ваенную аперацыю. Але пехота "блакітных касак" у краіну ўваходзіць не будзе. Гаворка ў рэзалюцыі ідзе аб стварэнні беспалётной зоны, што азначае магчымасць нанясення ўдару па лівійскіх самалётах, якія атакуюць паўстанцаў.
Лівійскім ВПС забараняецца выконваць палёты над тэрыторыяй краіны. Для ўсіх тыпаў лівійскіх паветраных сродкаў ўводзіцца забарона на ўзлёт, пасадку і перасячэнне межаў дзяржаў — членаў ААН.
Акрамя гэтага, прадугледжваецца замарожванне рахункаў лівійскага Цэнтрабанка і нацыянальнай нафтавай кампаніі.
Адсвяткаваць прыняцце рэзалюцыі на вуліцы Бенгазі і іншых лівійскіх гарадоў выйшлі тысячы людзей.