Radio France Internationale раскрытыкавала палітыку Лукашэнкі
Radio France Internationale (RFI) лічыць, што новая "геапалітычная" кааліцыя Беларусі, Сірыі і Венесуэлы – гэта анекдот. "Камічнымі" назвалі французы заявы Мінску аб кааліцыі, якая можа аб'яднаць краіны ў нейкі "Траісты саюз".
"Цвярозыя людзі, вядома, могуць выказаць сумнеў у практычнай карыснасці, а тым больш - у жыццяздольнасці саюзу трох дзяржаваў, падзеленых акіянамі, морамі і тысячамі кіламетраў. Справа, аднак, у тым, што лідараў гэтых краін аб'ядноўваюць зусім не геаграфічныя фактары,- адзначае RFI.- "Бутафорскі траісты саюз" - своеасаблівая спроба траістага шантажу Масквы, бо выклікаць спалох дзе-небудзь у Вашынгтоне ці еўрапейскіх сталіцах геапалітычныя дзівацтвы трох прэзідэнтаў ці наўрад змогуць".
Неўзабаве прэзідэнты Беларусі, Сірыі і Венесуэлы збіраюцца сустрэцца ў Дамаску, каб канкрэтызаваць асноўныя кірункі свайго далейшага супрацоўніцтва.