Радзькоў: Прыём у ВНУ Беларусі і Расіі будзе паступова ўніфікаваны
Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў, што ідзе праца над тым, каб сістэмы паступлення ў ВНУ Беларусі і Расіі былі ўзгодненыя. Па словах чыноўніка, трэба, каб вынікі цэнтралізаванага тэставання прызнаваліся ў Расіі, а адзінага дзяржаўнага іспыту (ЕГЭ) — у Беларусі. Як паведаміў намеснік міністра адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі Ўладзімір Фрыдлянаў, абітурыенты з Беларусі маюць магчымасць паступаць у расійскія ВНУ на роўных правах, таксама як і расіяне — у беларускія. Па ягоных словах, расійскі бок абмяркоўваў пытанне, каб прапанаваць беларускім абітурыентам пры паступленні ў расійскія ВНУ здаваць на выбар або ЕГЭ, або іспыт у ВНУ.
Па звестках Мінадукацыі Беларусі, якія прыводзіць БелаПАН, сёлета ў беларускіх ВНУ навучаецца больш за 2 тысячы расіян (1846 — у мінулым навучальным годзе).
Па звестках Мінадукацыі Беларусі, якія прыводзіць БелаПАН, сёлета ў беларускіх ВНУ навучаецца больш за 2 тысячы расіян (1846 — у мінулым навучальным годзе).