Рагачоўскі рэцыдывіст скраў з трубаправода "Дружба" пяць тон саляркі

Міліцыя падазрае жыхара Рагачова ў тым, што ён прарэзаў трубаправод “Дружба” і скраў 5 тон дызельнага паліва.
Урэзка была выяўлена 30 ліпеня пры абследаванні ўчастка нафтапрадуктаправода блізу вёскі Каравацічы Рэчыцкага раёна.

На яе існаванне ўказала падзенне ціску ў трубе. Пяць тон саляркі было знойдзена ў машыне "ЗіЛ", што знаходзілася ў бацькоў затрыманага ў вёсцы. Сам ён ужо прыцягваўся да адказнасці за такое ж злачынства.