Рагачоўскі ўчастковы часткова прызнаў віну ў забойстве дзяўчыны
Па яго словах, тая сама справакавала выстрал. Нагадаем, на Купалле п'яны міліцыянт стрэліў у галаву сваёй 22-гадовай знаёмай. Дзяўчына праз тыдзень памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. 24 лістапада пачаўся судовы працэс на былым участковым. На працэсе міліцыянт выціраў слёзы, але не прызнаваў віну цалкам. Ён заявіў, што парушыў правілы нашэння, захоўвання і выкарыстання зброі, але не меў намеру забіваць. Па словах падсуднага, дзяўчына сама нахіліла да рулі галаву, бо не верыла, што зброя сапраўдная. Міліцыянт кажа, што хацеў узняць руку, каб прыбраць ад дзяўчыны пісталет, але ў гэты момант раздаўся стрэл.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", былому ўчастковаму плануюць вынесці прысуд праз некалькі дзён.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", былому ўчастковаму плануюць вынесці прысуд праз некалькі дзён.