Раманчук : Аптымістычны прагноз на 2010 год — хутчэй авантура, а не логіка
Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук правёў у Брэсце прэсавую канферэнцыю, на якой прадставіў вынікі эканамічнага года для Беларусі і магчымыя сцэнары на 2010 год. Ягоны прагноз зусім не аптымістычны. Вось што гаворыць Яраслаў Раманчук:
"Расія нам давала, па сутнасці справы, каля 5% валавага ўнутранага прадукта па датацыях на нафту, коштам занадта зручных схем. Пік адыйшоў, але нават калі б ён не адыйшоў — тое, што мы падпісалі з Расіяй, пазбаўляе нас магчымасці здымаць "вяршкі" і аддае гэтую магчымасць Расіі. Больш такога не будзе. На падпісаных дамовах мы губляем каля 4% ВУП, бюджэт губляе каля 8% даходнай часткі, і нам трэба думаць, як без гэтых грошай жыць".
Сур’ёзна раззлаваць беларусаў можа толькі падвышэнне мытаў на аўтамабілі з 1 ліпеня да ўзроўню расійскіх, сказаў Раманчук, і кіраўнік нашай краіны можа скарыстацца гэтым у прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніі, замарозіўшы гэты пункт дамовы аб Мытным саюзе. Асобна спыніўся Яраслаў Раманчук на ролі Міжнароднага валютнага фонда:
"Мушу кінуць камень у бок Міжнароднага валютнага фонда. У лістападзе яны сказалі: “Беларусь паспяхова пабарола вынікі рэцэсіі”. Прыкладам, каб я быў прэм’ер-міністрам і асабліва не разбіраўся ў асаблівасцях эканомікі і макрааналіза, дык падумаў бы: “Я нічога не рабіў, а тут мне кажуць, што тое, што я зусім не рабіў, спрацавала". Гэта вельмі дрэнна, бо на наступны год МВФ мае вылучыць наступны крэдыт, а чаканні, што ад гэтага будзе нейкі вынік, нічым не падмацаваныя. Гэта і ёсць адна з асноўных небяспек на 2010 год".
Паколькі Раманчук займаецца цяпер распрацоўкай галіны на стыку эканомікі і соцыяпсіхалогіі, якую ён назваў “аксіяномікай”, то былі прадстаўленыя таксама вынікі сацыялагічнага апытання на тэму “Беларусы і грамадзянская супольнасць. Каштоўнасці беларусаў”.
Апытанне было праведзена Цэнтрам Мізеса ў супрацы з Лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў "Новак". Яно выявіла, што беларусы не гараць жаданнем уваходзіць у якія-кольвечы арганізацыі. Каля 60% беларусаў лічаць сябе свабоднымі людзьмі. У праваабарончыя арганізацыі хацелі б уліцца каля 11% апытаных. 7,5% выказалі жаданне арганізавана спрыяць пашырэнню беларускай мовы, 14% хацелі б працаваць у экалагічных арганізацыях, 17% не супраць арганізавана займацца вандроўкамі.
Спадар Раманчук аб’явіў, што менавіта на неканфліктнасць беларусаў ён і яго каманда будуць рабіць стаўку ў ходзе красавіцкай выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы. Цяжкая задача, бо толькі 13% беларусаў гатовыя дапамагаць сем’ям рэпрэсаваных уладамі палітыкаў, прытым што выказалі жаданне клапаціцца пра бяздомных жывёлаў 33%.
На здымку: Яраслаў Раманчук на прэсавай канферэнцыі ў абласным Саюзе прадпрымальнікаў