Раманчук кажа, што хацеў выратаваць партыю
Яраслаў Раманчук у каментары nn.by пацвердзіў, што асуджае дзеянні Някляева, Саннікава, Статкевіча. Ён таксама дадаў, што лічыць дзеянні апазіцыі на плошчы Незалежнасці правакацыйнымі.
Нагадаем, зранку 20 снежня экс-кандыдат у прэзідэнты выступіў з заявай, у якой асудзіў дзеянні Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча.
Раманчук таксама распавёў, што яму паведамілі пра планы ўладаў "разабрацца з палітычнымі партыямі", чые прадстаўнікі 19 снежня ўдзельнічалі ў арганізацыі акцыі пратэсту. Каб выратаваць партыю, кажа палітык, ён і зрабіў адпаведную заяву.