Раманчук можа выйсці з камісіі, створанай Сідорскім
Эканаміст, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук можа выйсці з міжведамаснай камісіі па краінавым маркетынгу.
Нагадаем, што яна была створаная паводле распараджэння прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага и яе ачоліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Еўдочанка.
Раманчук напісаў адкрыты ліст да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, у якім выклаў свой пункт гледжання на тое, як была арганізавана праца камісіі і што варта было б у ёй памяняць.
Яраслаў Раманчук: "План і прапановы, якія я зрабіў, проста праігнараваліся намеснікам кіраўніка камісіі. Калі спадар Сідорскі палічыць, што так і павінна быць, тады ніякага сэнсу быць у гэтай камісіі няма".
Раманчук спадзяецца, што прэм'ер ці хтосьці з яго намеснікаў усё ж паспрабуюць разабрацца ў сітуацыі. І тады ён ім патлумачыць, што трэба зрабіць, каб "інтэлектуальны прадукт быў сумесным, а не ад імя аднаго чалавека".
Фота - naviny.by