Рамашчанка адмовіўся ад пасады галоўнага трэнера мінскага “Дынама"

Міраслаў Рамашчанка, трэнер дубля футбольнага клуба “Спартак” (Масква), адмовіўся ад прапановы ачоліць мінскае “Дынама”. Гэта стала вядома пасля яго перамоваў з кіраўніцтвам спартакаўскага клуба. Яно заявіла, што праца Рамашчанкі задавольвае і яго хочуць бачыць у маскоўскай камандзе і надалей.

Ён з гэтым пагадзіўся, хоць і адзначыў у інтэрв’ю “Прессболу”, што было прыемна атрымаць ад самага тытулаванага клуба Беларусі такую прапанову.