Рамашэўска: МЗС Польшчы вылучыць на "Белсат" у 2009 годзе 4,5 млн еўра
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі падпісаў дакумент пра фінансаванне спадарожнікавага беларускамоўнага тэлеканала "Белсат". Пра гэта БелаПАН паведаміла былая кіраўніца канала Агнешка Рамашэўска. Паводле яе інфармацыі, дакумент быў падпісаны праз некалькі дзён пасля яе звальнення, і ў цяперашні момант знаходзіцца на стале ў дырэктара Польскага грамадскага тэлебачання (TVP) Пятра Фарфала, структурным падрадзяленнем якога з'яўляецца "Белсат".
А.Рамашэўска паведаміла, што МЗС Польшчы вылучыць у 2009 годзе на фінансаванне "Белсата" 21 млн злотых (4,5 млн еўра). Акрамя таго, адзначыла яна, яшчэ 220 тысяч еўра тэлеканал атрымае ад Еўракамісіі.
Нагадаем, А.Рамашэўска была знятая з пасады дырэктара "Белсата" 17 сакавіка. У дакуменце аб звальненні адзначалася, што яна публічна крытыкавала рашэнні нагляднай рады, у тым ліку на сустрэчах камісій польскага сейму, і выказвалася на старонках прэсы без адпаведнага ўзгаднення, якога патрабуе заканадаўства.