Rammstein прывязе з сабой 20 грузавікоў і 150 чалавек тэхперсаналу
20 грузавых машын з апаратурай, 150 чалавек тэхперсаналу, у тым ліку і сваіх кухараў прывязе ў Мінск нямецкі гурт Rammstein. Нагадаем, яго адзіны канцэрт у Беларусі адбудзецца 7 сакавіка ў "Мінск-Арэне".
Як распавяла "Народнай газеце" піяр-менеджэр Тамара Шахназарава, такая вялікая каманда ў нашу краіну яшчэ не прыязджала. Таму размяшчаць гасцей давядзецца адразу ў некалькіх сталічных гатэлях.
Дакладная дата прыезду Rammstein у Беларусь трымаецца ў таямніцы. Вядома, што напярэдадні, 5 сакавіка, адбудзецца канцэрт гурта ў Вільні.
Глядзі таксама:
Канцэрт Rammstein можа адмяніць толькі Макей?