Рашэнне пра лёс экіпажа Іл-76 у Тайландзе адкладзенае да 11 лютага
Рашэнне пра лёс экіпажа Іл-76, затрыманага ў Тайландзе з нелегальным грузам зброі, мясцовая пракуратура адклала да 11 лютага. Пра гэта паведамляе газета Bangkok Post са спасылкай на прадстаўніка суду Каясіта Пісаванпракана. Раней выданне са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання, паведаміла, што экіпаж можа быць вызвалены ўжо сёння, 29 студзеня.
Паводле інфармацыі беларускага МЗС, якую перадае БелаПАН, тайскі бок сапраўды разглядае магчымасць вызвалення лётчыкаў затрыманага ў Тайландзе самалёта Іл-76. Калі будзе прынятае станоўчае рашэнне, у Бангкок плануецца вылет беларускага консула ў В'етнаме для аказання консульскай дапамогі грамадзяніну Беларусі.
Нагадаем, што ў складзе экіпажа затрыманага Іл-76 ёсць наш суайчыннік Міхаіл Петухоў.