Рашэнне пра месца пабудовы новага цэха "Пінскдрэва" яшчэ не прынятае

Патрабаванне пінчукоў вынесці зруйнаваны падчас аварыі цэх па вытворчасці ДСП за межы гораду пакуль не падтрымалі мясцовыя дэпутаты. Як піша газета “Вечерний Брест", на сэсіі пінскага гарсавета пытанне аб вынасе нават не выносілася на галасаванне.  Кіраўніцтва гарсавету патлумачыла гэта тым, што спачатку праект новага цэху прадпрыемства "Пінскдрэў-ДСП" павінен прайсці экалагічную экспертызу, і толькі пасля гэтага можна будзе прыняць адпаведнае рашэнне.