Рашэнне суда ў адносінах Лукашова пакінутае без зменаў

Ленінскі раённы суд Мінску пакінуў без зменаў прысуд у адносінах Канстанціна Лукашова, брата апазіцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка. Нагадаем, у лютым сёлета Лукашоў быў прызнаны вінаватым ў здзяйсненні гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў і асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

У сакавіку 2006-га ён вывозіў на аўтамабілі з бальніцы Сіўчыка, якога спрабавалі затрымаць, і, нібыта, наехаў на міліцыянта. Некалькі месяцаў Канстанцін Лукашоў правёў за кратамі. Зараз Лукашоў збіраецца абскардзіць рашэнне суду, у тым ліку і ў камісіі ААН па правах чалавека. 

БелаПАН