Расія абвясціла пра канец “антытэрарыстычнай аперацыі” у Чачні

Апоўначы з 15 на 16 красавіка Расія афіцыйна абвясціла пра заканчэнне “антытэрарыстычнай аперацыі” ў Чачні. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, рашэнне прынятае Антытэрарыстычнай камісіяй РФ на прапанову прэзідэнта Мядзведзева.
Рэжым “антытэрарыстычнай аперацыі” доўжыўся з 1999 г., калі Расія выслала ў рэспубліку войскі.

Паводле крыніцы ІТАР-ТАСС ў Генштабе УС Расіі, цяпер у Чачні стаяць 20 тыс. расійскіх вайскоўцаў, якіх будуць выводзіць “паэтапна”.