Расія будзе правяраць мяса і малако з Беларусі на радыенукліды

Рассельгаснагляд будзе ладзіць маніторынг радыелагічных паказнікаў прадукцыі жывёльнага паходжання з Беларусі, Казахстану і Украіны, паведамляе БелаПАН. Расійскі бок мае інфармацыю, што беларускія сельгасвытворцы пачынаюць асвойваць забруджаныя землі ў чарнобыльскіх раёнах. Такім чынам праз вырашчаны там корм у прадукцыю жывёльнага паходжання могуць трапляць радыеактыўныя ізатопы. Таму прадукцыю з Беларусі будуць маніторыць.