Расія часова абмежавала ўвоз малака з чатырох беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд увёў з 25 чэрвеня часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расію малочнай прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў, інфармуе РИА "Новости". Абмежаванні ўведзеныя ў сувязі з "неаднаразовымі выяўленнямі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы ў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў". Называюцца Барысаўскі і Асіповіцкі малочныя камбінаты, Бярозаўскі сыраробчы камбінат і ТАА "Бабуліна крынка".
Адначасова Рассельгаснагляд адмяніў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй 7 беларускіх прадпрыемстваў.
Адначасова Рассельгаснагляд адмяніў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй 7 беларускіх прадпрыемстваў.