Расія часова забараніла імпарт малдаўскага віна

Кіраўнік ведамства Генадзь Анішчанка заявіў, што забарона будзе дзейнічаць датуль, пакуль Масква не ўбачыць з боку Кішынёва канкрэтных крокаў па рашэнні праблемы, перадае РБК.



На пачатку верасня прадстаўнікі Расіі абвясцілі, што каля 30 тысяч літраў малдаўскай алкагольнай прадукцыі не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. У спіртным выявілі пластыфікатары.



Улады Малдовы не разумеюць, чаму забаранілі ўвоз іх віна. Міністр эканомікі Валерый Лазэр заклікаў падначаленых аб'ектыўна ацаніць сітуацыю і разабрацца, што адбываецца насамрэч. "Для мяне вельмі важна высветліць, дзе сканчаюцца тэхнічныя аспекты і пачынаюцца палітычныя", — заявіў ён.



Раней у расійскага ведамства з'явіліся прэтэнзіі да харчовай прадукцыі з Украіны і Беларусі. СМІ абвясцілі пра пачатак трох прадуктовых войнаў.



Фота — lenta-ua.net