Расія і Францыя гатовыя даць Беларусі крэдыты на будаўніцтва АЭС

Беларусь разлічвае выкарыстаць для будаўніцтва АЭС крэдытныя рэсурсы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Віктар Марахін, інфармуе “Беларускі партызан”.
Ён адзначыў, што краіна абвесціць тэндэр на будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

“У тэндэры мяркуецца ўдзел Расіі, Францыі і, магчыма, Нямеччыны. Прычым і Расія, і Францыя гатовыя падаць крэдыты на будаўніцтва АЭС”, - сказаў Віктар Марахін.