Расія і Казахстан за тое, каб захаваць пакуль экспартнае мыта

У краінаў-удзельнікаў Мытнага саюзу па-ранейшаму застаюцца разыходжанні ў пытанні па адмене экспартнага мыта. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў па выніках паседжання ЕўрАзЭС, паведамляе РИА Новости. Са словаў прадстаўніка расійскага ўраду, Мытны саюз не абавязкова вядзе да адмены мытных пошлінаў. У кожнага боку застаецца права спаганяць экспартнае мыта да таго, як будуць падпісаныя ўсе пагадненні наконт фармавання Адзінай эканамічнай прасторы. Ігар Шувалаў падкрэсліў, што гэта рашэнне не толькі адной Расіі, але і Казахстану. Але ж Беларусь настойвае на адмене экспартнага мыта ўжо цяпер, калі завяршылі фармаванне Адзінай мытнай прасторы.

Афіцыйны Мінск прапануе Расіі адмяніць мыта на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — ад 1 студзеня 2011 года. Пагадненні наконт фармавання Адзінай эканамічнай прасторы падрыхтуюць толькі да пачатку наступнага года, паведаміў Ігар Шувалаў.