Расія напала на Украіну. Як вызначыць ступень віны Беларусі?
Антываенны мітынг каля пасольства Расіі ў Варшаве / Еўрарадыё
Як зразумець ступень віны Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны? Цэнтр новых ідэй вывучаў міжнароднае права і шукаў адказ на гэта пытанне. Кароткае перакажам асноўныя тэзы.
Існуе рэзалюцыя ААН, у якой пералічаны дзеянні, якія кваліфікуюцца як акты агрэсіі.
Паводле яе пад агрэсіяй разумеецца не толькі ўварванне, але і “дзеянні дзяржавы, што дазваляе, каб яе тэрыторыя, якую яна падало ў дырэктыву іншай дзяржавы, выкарыстоўвалася гэтай іншай дзяржавай для здзяйснення акта агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы”.
Такім чынам, з пункту гледжання міжнароднага права Беларусь з'яўляецца суўдзельніцай агрэсіі.