Расія не плаціць Беларусі за зямлю, па якой ідзе расійскі трубаправод

Амаль два з паловай мільярды рублёў не далічыліся мясцовыя ўлады ў Браслаўскім, Докшыцкім, Мёрскім, Полацкім, Сенненскім ды Аршанскім раёнах за апошнія два гады. Гэтыя грошы яны павінны былі спагнаць з расійскага прадпрыемства “Юго-Запад Транснефтепродукт” за карыстанне зямлёй, па якой праходзяць трубаправоды. Аднак з-за цяганіны з афармленнем дакументацыі на арэнду расіяне карысталіся беларускай зямлёй бясплатна.

Як паведамілі у Камітэце дзяржкантролю, толькі Браслаўскі райвыканкам згубіў на гэтым столькі грошай, колькі выдаткаваў на добраўпарадкаванне цягам году.