Расія пачала лічыць свае грошы — Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што яго краіна не збіраецца выдаткоўваць вялізныя сродкі для субсідзіравання эканомікі іншых краін. Ён прызнаўся, што не бачыць логікі падтрымцы Расіяй былых рэспублік
Савецкага Саюза цягам 15 гадоў за кошт танных энерганосьбітаў. Толькі
Украіна штогод атрымлівала субсідыі ў памеры 3-5 мільярдаў долараў.
Пуцін згадаў і пра Беларусь. «Мы плануем перайсці з усімі нашымі партнёрамі на рынкавае цэнаўтварэнне. Прыйдзе час — мы зробім гэта і з Беларуссю», — сказаў расійскі прэзідэнт.
БелаПАН
Пуцін згадаў і пра Беларусь. «Мы плануем перайсці з усімі нашымі партнёрамі на рынкавае цэнаўтварэнне. Прыйдзе час — мы зробім гэта і з Беларуссю», — сказаў расійскі прэзідэнт.
БелаПАН