Расія пагражае двайным павелічэннем кошту на газ для Беларусі — Лукашэнка
"Газпром" пагражае двайным павышэннем коштаў на газ для Беларусі на працягу года. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today і інфармацыйнаму агенцтву "РИА Новости".
Беларускі прэзідэнт нагадаў, што летась расійскі бок павысіў кошты на газ і ўвёў экспартныя пошліны на пастаўкі нафты, што паставіла беларускую эканоміку ў складаныя ўмовы. Паводле яго слоў, каля трох мільярдаў долараў давялося забраць з эканомікі, каб заплаціць.
Як адзначыў Лукашэнка, Расія несправядліва ставіцца да Беларусі як да партнёра па Саюзнай дзяржаве. Беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што дзеянні расійскага кіраўніцтва вымушаюць нашу краіну шукаць новыя рынкі збыту прадукцыі.
Па словах Лукашэнкі, яшчэ некалькі гадоў назад экспарт прадукцыі ў Расію складаў каля 85%, сёння ж — менш за палову. Пры гэтым стала нарошчваецца экспарт у Еўрапейскі саюз.
БЕЛТА