Расія перайшла на Мытны кодэкс Мытнага саюзу
Ад 1 ліпеня на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі пачынае дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага саюзу, нормы якога маюць наўпростае дзеянне, паведамляе сайт Федэральнай мытнай службы Расіі. Пры гэтым Мытны кодэкс Расіі да яго адмены дзейнічае ў частцы, якая не супярэчыць кодэксу Мытнага саюзу. Гэтак, ад сёння змяняюцца правілы перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання фізічнымі асобамі. Каб заявіць такія тавары, ёсць толькі адна форма мытнай дэкларацыі — пасажырскай мытнай дэкларацыя. Іншыя формы дэкларацыяў, якія былі ў Расіі, скасаваныя.
Без уплаты мыта і падаткаў фізічныя асобы могуць увозіць тавары на суму да 1,5 тысячы еўра і вагой не болей за 50 кілаграмаў. За перавышэнне гэтых нормаў трэба плаціць падатак у памеры 30% мытнага кошту ўказаных тавараў, але не меней за 4 еўра за кілаграм.
Алкагольныя напоі і піва можна правозіць у аб’ёме не болей за тры літры ў разліку на адну асобу, старэйшую за 18 год. Калі напояў провозяць болей, трэба плаціць падатак — 10 еўра за літр.