Расія прапануе Мінску абмеркаваць умовы прадастаўлення 2-га транша крэдыту
Расія і Беларусь абмяркуюць умовы прадастаўлення рэспубліцы другога транша ў памеры 1 млрд. долараў са стабілізацыйнага крэдыту аб'ёмам 2 млрд. долараў на сустрэчы 28 студзеня ў Мінску. Пра гэта паведаміў РИА "Новости" віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Першы транш стабкрэдыту паступіў на рахунак беларускага Мінфіна ў Нацбанку Беларусі ў лістападзе летась. Дзяржаўны крэдыт выдзелены на 15 гадоў па стаўцы LIBOR плюс 3% гадавых з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на пяць гадоў, інфармуе БелаПАН.
Раней паведамлялася, што Мінфін Расіі разлічвае да канца лютага падпісаць пагадненне па другім траншы. Для гэтага неабходна прыняць праграму сумесных дзеянняў Расіі і Беларусі па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва. Гэты дакумент і будзе абмяркоўвацца 28 студзеня ў Мінску.
"Умовы і тэрміны крэдыту для Беларусі звязаны з выпрацоўкай сумеснай праграмы супрацоўніцтва. Яе будуць абмяркоўваць Мінэканамразвіцця РФ і Міністэрства эканомікі Беларусі 28 студзеня. Пасля таго як гэтая праграма будзе падрыхтаваная, узгоднена ўрадамі дзвюх краін, будзе выдзелены другі транш", - сказаў Кудрын.