Расія прыпыняе падачу газу па газаправодзе "Ямал-Еўропа"
"Газпром" 1 верасня прыпыняе падачу прыроднага газу па газаправодзе "Ямал-Еўропа" на тэрмін да 30 гадзін. Прычынай называюцца планавыя прафілактычныя і рамонтныя работы, паведамляе РІА "Новости". Падача газу спажыўцам у Еўропе будзе кампенсаваная за кошт таго, што павялічацца аб'ём транспартавання праз тэрыторыю Ўкраіны.
Працы на газаправодзе пачнуцца ў аўторак у 15 гадзін па беларускім часе. Яны будуць праводзіцца сінхронна ў Расіі, Польшчы і Нямеччыне. Як адзначае "Газпром", правядзенне работ было ўзгоднена з усімі бакамі ў снежні 2008 года.
Нагадаем, што магістральны газаправод Ямал-Еўропа праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Ён пачаў будавацца ў 1996 годзе і быў выведзены на праектную магутнасць у 33 мільярды кубаметраў газу ў год у 2006 годзе. Цяпер актыўна абмяркоўваецца праект будаўніцтва другой галіны газаправоду.