Расія станоўча ацаніла зварот Беларусі ў Эканамічны суд СНД
Расія станоўча ацаніла тое, што Беларусь звярнулася ў Эканамічны суд СНД для вырашэння спрэчкі аб мытах на нафтапрадукты. Пра гэта паведаміла расійская газета "Время новостей" са спасылкай на крыніцу ў Крамлі. Крамлёўскі чыноўнік, як перадае БелаПАН, адзначыў гэта як добры прыклад, што міждзяржаўныя пытанні павінны вырашацца не метадамі ціску або піяру, а цывілізаваным шляхам. Разам з тым, лічыць ён, двухбаковыя перамовы па гэтай праблеме прывялі б да больш хуткага выніку, бо разгляд пазову можа зацягнуцца.
Глядзі таксама:
Беларусь падала заяву на Расію ў эканамічны суд CНД
Чалы: Расіі давядзецца прызнаць, што Мытны саюз не існуе
Глядзі таксама:
Беларусь падала заяву на Расію ў эканамічны суд CНД
Чалы: Расіі давядзецца прызнаць, што Мытны саюз не існуе